У Нясвіжы падралі ў зборшчыцы лісты з подпісамі супраць „дармаедства”



У Нясвіжы невядомы падраў лісты з 40-ка подпісамі, сабранымі маладой дзяўчынай супраць падатку на „дармаедства”. Пад час збору подпісаў на вуліцы ўзяў лісты ў нявопытнай зборшчыцы нібыта для таго, каб падпісацца, а насамрэч, каб знішчыць, – кажа дзяўчына:

– Узяў падраў і сказаў: ідзі працуй, а не стой тут, дармаедка. Проста людзі не хочуць подпісваць, калі бачаць пустыя старонкі. Яны лічаць, што яны адны такія, баяцца. І тады мушу паказваць ім іншыя лісты з подпісамі, каб яны бачылі, што не адны такія хто хоча паставіць подпіс. Таму я ўзяла тыя лісты з сабой, каб людзі не баяліся.

Дзяўчына мяркуе, што гэта мог быць пераапрануты міліцыянт ці ідэалагічны работнік. А лісты, каб не прапала волевыяўленне 40 чалавек, пастараецца склеіць.

 

Беларускае Радыё Рацыя