У Нью-Ёрку беларусы адзначаць 101-я ўгодкі БНР
Мітынг ды святочная літургія і малебен па-беларуску, выступы ганаровых гасцей, літаратурныя чытанні, віктарына, а таксама канцэрт. Так у Нью-Ёрку беларусы будуць адзначаць 101-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР.
Кажа Андрэй Пушкароў, старшыня аддзела Беларуска-Амерыканскага Задзіночаньня Паўднёвай Фларыды:
– Наша арганізацыя БАЗ будзе адзначаць у Нью-Ёрку, мы туды ляцім, каб адсвяткаваць разам. 23 сакавіка ў 15 гадзір будзе мітынг каля консульства Беларусі на Манхэттэне. У саборы св. Кірылы Тураўскага пройдзе служба. Там у нядзелю мы будзем адзначаць Дзень Волі. Будзе Мікалай Найдзёнаў – лідар гурта «хурма» , Юрась Беленькі – беларускі палітык, намеснік старшыні КХП.
Каманда суполкі „Беларусы ЗША. Разам лягчэй” сумесна з БАЗ таксама арганізоўваюць у Нью-Ёрку „Музычны фрэш”. Які адбудзецца сёння а 8-й вечара. На ім выступяць музыка Герман Жыгала, беларускі кавэр-гурт, заснаваны ў Нью-Ёрку, „Кazinak”, саліст беларускага гурта ZnaROCK, аўтар вядомага хіта „папіццот” Яўген Сокалаў.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя
