У Нью-Ёрку прайшоў марш паняволеных народаў



У нядзелю, 15 ліпеня, беларусы Нью-Ёрка і Філадэльфіі ўзялі ўдзел у маршы паняволеных народаў – штогадовай акцыі  салідарнасці з народамі, якія апынуліся пад таталітарным прыгнётам,  якая традыцыйна ладзіцца з 1959 года.

Удзельнікі маршу ўзялі ўдзел у імшы па паняволеных народах у катэдры Св. Патрыка і прайшліся маршам да плошчы Калумба, дзе і адбылося адкрыццё Тыдня паняволеных народаў.

Сёлета  ўдзельнікаў было каля 95 чалавек. Яны скандавалі лозунгі салідарнасці з народамі Кубы, Паўночнай Карэі, Зімбабвэ, Узбекістана і неслі плакаты з заклікамі супраць адкрыцця рэстарана ў Курапатах. 

Віктар Дудараў