У Нью-Ёрку разбурылі помнік Хрыстафору Калумбу



Вандалы разбілі статую адкрывальніка Амерыкі Хрыстафора Калумба ў нью-ёркскім гарадскім парку Ёнкерс, паведаміў тэлеканал News 12.

Статуя памерам 60 сантыметраў, вырабленая з гіпса, была збіта з п’едэсталу і расколата. Пярэдняя яе частка была знойдзена ля пастаменту помніка, а задняя частка – на вяршыні пагорка.

Паводле словаў мясцовых жыхароў, статую разбілі ўвечары ў суботу, 26 жніўня.

Па словах камісара паліцыі Чарльза Гарднера, статую, верагодна, разбурылі дзеці. Плануецца правесці пільнае расследаванне. Многія скептычна ўспрымаюць такую заяву.

Трэба дадаць, што пачатковая бронзавая статуя Калумба была скрадзена 12 гадоў таму.

Супраціўнікі ўшанавання памяці Калумба лічаць, што адкрыццё ім Амерыкі прывяло да вынішчэння яе карэнных жыхароў, а таксама да росквіту рабагандлю, ахвярамі якога сталі мільёны афрыканцаў.

Беларускае Радыё Рацыя