У офісе інтэрнэт-выдання „Бінокль” і кватэрах яго кіраўніцтва КДК правяла агляды



 Раніцай 26 студзеня супрацоўнікі фінансавай міліцыі Камітэта дзяржкантролю прыйшлі з аглядам у кватэру да выдаўца берасцейскага гарадскога інтэрнэт-часопіса „Бинокль”, а таксама ў кватэру дырэктара, паведамляецца на сайце выдання.

Паводле папярэдняй інфармацыі, агляды ў кватэрах праводзілі ў рамках праверкі за нявыплату падаткаў у асабліва буйным памеры, адзначаецца ў паведамленні.

„Забралі тэхніку, тэлефоны з дома ў выдаўца. Далей паехалі ў офіс, забіраюць усе дакументы з фірмы мужа выдаўца. Дырэктар „Бинокля” з’ехала ў ДФР „на апытанне”. Як скончаць тут у офісе, выдавец з мужам паедуць таксама туды ж”, — піша „Бинокль”.

belapan.by