У палацы Сапегаў прайшоў фэст “Ружанская брама”



На канцэртнай пляцоўцы пятага па ліку фестывалю „Ружанская брама” выступілі калектывы аматарскай творчасці з Берасцейшчыны, гурты “Партизан FM” з Расеі і “Без билета” і “Крэсіва” з Беларусі, адбыўся тэатральны паказ. На завяршэнне гледачам прадставілі пясочнае, вогненае, лазернае шоу і феерверк.

Кажа Жыткоўскі Раман Сяргеевіч – дырэктар палацавага комплексу роду Сапегаў:

          Фестывалі заўсёды яднаюць людзей не толькі з пэўнага раёна, але таксама суседніх раёнаў, нават з усёй краіны. Тут ёсць замежнікі. І ім заўсёды цікава пабачыць фальклор, нашы традыцыі, як праходзіць свята менавіта ў нас, на тэрыторыі Беларусі, на тэрыторыі пэўнага раёна, якія ёсць цікавосткі.

Фестываль “Ружанская брама” пакуль плануецца праводзіць раз на тры гады. Адбыўся ён дзякуючы падтрымцы ініцыятывы “Падвышэнне турыстычнага патэнцыялу пасёлка Ружаны” ў рамках праекта “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Фінансуецца Еўрапейскім звязам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН). У дафінансаванні фестывалю задзейнічалі і сродкі з мясцовых бюджэтаў.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ружаны

Фота аўтара