У палескую вёску прыйшлі тры рысі



Трох асобін рысі заўважылі ў вёсцы Ласіцк, паведамляе Пінскі райвыканкам у сваім акаўнце ў сацсетках.

Жывёлін бачылі рыбакі на рацэ Стыр, а таксама кіроўцы аўтамабіляў. Рысі падыходзяць да дарогі, людзей не баяцца, а вось мясцовыя скардзяцца, што ў іх сталі знікаць куры з куратніка. Вяскоўцы звярталіся ў прыродаахоўныя арганізацыі з пытаннем, што ім рабіць.

«Прыязджалі, папрасілі людзей не турбаваць дзікіх жывёл. Рысі быццам бы з гадавальніка, іх выпусцілі на волю, людзей яны ведаюць, не баяцца, падрастуць і сыдуць далей з нашых вачэй», — распавяла кіраўніца спраў Ласіцкага сельвыканкама Тамара Мішковіч.

Нагадаем, вясной у Ласіцк прыйшоў шалёны воўк. Ён пакусаў трох жанчын і хатніх жывёл.

Паводле Zerkalo.io