У паліклініках па ўсёй Беларусі назіраюцца вялікія чэргі



З раніцы ў беларускіх паліклініках назіраюцца вялікія чэргі да лекараў, на гэтым фоне Міністэрства аховы здароўя піша пра рост захворвання на каронавірусную інфекцыю. “У Беларусі назіраецца рост захворвальнасці на вострыя рэспіраторныя і каронавірусную інфекцыю. На сённяшні момант большасць пацыентаў хварэюць у хатніх умовах, у сувязі з чым, як і меркавалася, узрасла нагрузка на амбулаторна-паліклінічную і педыятрычную службы”, — паведамляе міністэрства на сваім сайце. Прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя ўдакладняюць, што сітуацыя кантралюецца, а сістэма аховы здароўя падрыхтаваная да такой нагрузкі.

Таксама тэлеграм-каналы паведамляюць пра вялікі рост захворвальнасці на каронавірусную інфекцыю ў школах, сярод лекараў і сярод дзяцей. Паведамляецца, што ў некаторых класах на заняткі ходзяць толькі ад 2 да 10 вучняў, а таксама, што ў некаторых паліклініках Менску вельмі шмат дзяцей з каронавіруснай інфекцыяй. Апошнія два дні міністэрства публікавала рэкордныя лічбы хворых. 30 студзеня афіцыйна зафіксавалі 2387 выпадкаў захворвання.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: minsknews.by

[manual_related_posts]