У палітзняволенай Марфы Рабковай вялікія праблемы са здароўем у СІЗА



Дзяўчына ўвесь час адчувае боль у жываце, у яе ўзнікла запаленне лімфавузлоў на шыі, а ультрагукавая дыягностыка ў сакавіку выявіла вадкасць у малым тазе і кісты ў шчытападобнай залозе. Таксама ў Марфы ламаюцца і крышацца зубы.

Марфа Рабкова знаходзіцца ў зняволенні з 17 верасня 2020 года, яе абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Ёй можа пагражаць да 20 гадоў турмы.