У Паставах будзе створаная новая парафія



У Паставах будзе створана новая парафія, дакументы ўжо пададзеныя ў Віцебскі аблвыканкам. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў журналістам біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Яго Эксцэленцыя распавёў і пра дзейнасць Каталіцкага Касцёла за гэты год свайго кіравання, акрэсліў далейшыя планы і падзяліўся праблемамі, якія стаяць перад Касцёлам у Беларусі:

 – Такой праблемай для Касцёла і ўвогуле для хрысціянства не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце, з’яўляецца перадусім падзел на розныя канфесіі. І мы не заўсёды можам прыняць адзін аднаго. У грамадстве – праблемы сям’і, якая ў нас вельмі слабенькая, нетрывалая. Таксама ёсць пытанні з алкагалізмам і ўсё нарастаючай наркаманіяй сярод моладзі.

Па словах біскупа, такія вось заданні для Касцёла, каб працаваць у гэтых накірунках і дапамагаць людзям. Таму на наступны год у яго запланавана шмат сустрэч з вернікамі і святарамі, каб лепш ведаць праблемы людзей у розных парафіях.

 Беларускае Радыё Рацыя