У Печах знайшлі мёртвым старшага прапаршчыка
месяц таму
Камісія Міністэрства абароны сумесна са Следчым камітэтам высвятляюць акалічнасці смерці старшага прапаршчыка Суліка, які праходзіў службу ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры (ваенны гарадок Печы, Барысаў), паведамляе прэс-служба ваеннага ведамства.
„Старшы прапаршчык Сулік быў знойдзены калегам у працоўным кабінеце без прыкмет жыцця, — адзначылі ў Мінабароны. — Старшына роты трэнажораў абслугоўвання і ўліку аб’ектаў праходзіў службу ў навучальным цэнтры з 2008 года”.
Па факце смерці вайскоўца распачатая праверка.