1 студзеня ў Берасці і Гародні зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды



Новыя тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў першы дзень 2018 года.

У Берасці паветра прагрэлася да 7 градусаў цяпла, што на 0,8 градуса больш за максімум, зафіксаваны ў горадзе 1 студзеня 1984 года.

Абнавіўся рэкорд і ў Гародні: 6,7 градуса вышэй за нуль супраць 6,5 у першы дзень 2007 года.

Для паўтарэння абсалютнага максімуму дня для ўсёй тэрыторыі Беларусі (7,1 градуса ў Ваўкавыску ў 2007 годзе) не хапіла 0,1 градуса.

За апошні тыдзень тэмпературныя рэкорды абнаўляюцца трэці раз (25 і 29 снежня, 1 студзеня).   БелаПАН