У першы дзень новага года ў Слуцку знойдзенае цела 19-гадовага хлопца
У першы дзень новага года ў Слуцку загінуў 19-гадовы хлопец.
Як паведамляе рэгіянальнай выданне „Инфо-курьер”, яго цела было знойдзенае раніцай 1 студзеня пад вокнамі ў двары дома 29 па вуліцы Капыльскай. Хлопец жыў на восьмым паверсе гэтага дома. Верагодна, малады чалавек загінуў пасля сямі гадзін раніцы. Паводле інфармацыі знаёмых загінулага, у навагоднюю ноч ён абменьваўся віншаваннямі са сваімі сябрамі, а ў 6.58 яшчэ знаходзіўся анлайн „УКантакце”.
Абставіны здарэння ўсталёўваюць следчыя.
