У першым квартале 2019 года 5,3% жыхароў Беларусі былі за мяжой беднасці



У першым квартале 2019 года доля грамадзян Беларусі з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму склала 5,3% супраць 5,5% у чацвёртым квартале мінулага года, сведчаць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі.

Менш за 200 рублёў сярэднедушавых наяўных рэсурсаў у месяц у першым квартале 2019 года мела 2,9% насельніцтва (у папярэднім квартале — 3,5%), ад 200,1 да 250 — 4,8% (5,4%), ад 250,1 да 300 — 7,1% (7,6%), ад 300,1 да 350 — 11,4% (9,5%), ад 350,1 да 400 — 12% (11,8%), ад 400,1 да 500 — 19,7% (21,4%), ад 500,1 да 600 — 14,2% (13,3%), ад 600,1 да 700 — 9,8% (9,5%), ад 700,1 да 800 — 5,8% (6,4%), больш за 800 рублёў — 12,3% (11,6%).

У структуры спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак доля выдаткаў склала: на харчаванне — 39,6% (у першым квартале 2018 года — 40,8%); на алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы — 2,9% (3,2%); на куплю нехарчовых тавараў — 31,1% (29,8%), у тым ліку адзення, абутку — 6,8% (6,4%), прадметаў асабістага карыстання — 2,7% (2,9%), прадметаў хатняга ўжытку, бытавой тэхнікі — 4,6% (4,4%); на аплату паслуг — 26,4% (26,2%), у тым ліку ЖКП — 8,7% (8,6%), медыцынскіх і санаторна-аздараўленчых — 1,4% (1,6%), адукацыі — 2% (2,1%), устаноў культуры, спорту, турыстычных і экскурсійных — 1,7% (1,7%), грамадскага транспарту — 2,5% (2,3%), сувязі — 5,3% (5,3%).

Паводле дадзеных статыстыкі, у першым квартале 2019 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года знізілася спажыванне: гародніны і бахчавых — з 6,6 да 6,5 кг у месяц у разліку на члена хатняй гаспадаркі; хлеба і хлебапрадуктаў — з 6,9 да 6,7 кг; бульбы — з 5,2 да 5 кг.

Не змянілася спажыванне: мяса і мясных прадуктаў — 6,3 кг у месяц; алею, маргарыну і тлушчаў — 0,9 кг; яек — 18 шт.

Павялічылася спажыванне: рыбы і рыбапрадуктаў — з 1,2 да 1,3 кг; малака і малочных прадуктаў — з 21,4 да 21,6 кг, цукру і кандытарскіх вырабаў — з 2,1 да 2,2 кг, садавіны і ягад — з 5,9 да 6,3 кг на чалавека ў месяц.

belapan.by

[manual_related_posts]