У пецярбургскім метро адбыўся выбух (абноўлена)



Тэракт у Пецярбургскім метро здзейсніў смяротнік, паведаміў „Интерфакс” са спасылкай на крыніцы ў праваахоўчых органах. Агенцтва таксама перадае, што асоба падазраванага ўстаноўлена. Паводле папярэдніх дадзеных гэта 23-гадовы нараджэнец Сярэдняй Азіі. Нібыта ён быў звязаны з адной з забароненых у Расеі ісламскіх груповак.

Выданне „Фонтанка” назвала мяркуемым смертнікам 22-гадовага грамадзяніна Казахстану Максіма Арышава. Але паводле іншых звестак ён мог стацца ахвярай тэракту, а не выканаўцам.

Пазней прыналежнасць Арышава да выбуху не пацвердзілася. Паводле апошняй версіі яго здзейсніў нараджэнец кыргызскага гораду Ош, пазней грамадзянін Расеі Акбаржон Джалілаў, 1995 году нараджэння.

Пры выбуху на станцыі метро «Сянная плошча” загінула па розных звестках ад 11 да 14 чалавек. Яшчэ каля 50 параненыя, некаторыя ў вельмі цяжкім стане.

***

У метро Санкт-Пецярбурга прагрымеў выбух: 10 загінулых, 47 параненых. Яшчэ адно самаробнае выбуховае прыстасаванне абясшкоджанае. Уладзімір Пуцін не спускаўся на месца тэракта, як гэта калісьці зрабіў яго калега Аляксандр Лукашэнка. Хоць кіраўнік краіны і быў побач з месцам трагедыі – заўважаюць эксперты.

Нагадаем, 11 красавіка 2011-га пасля тэракту ў менскім метро Аляксандр Лукашэнка адправіўся на месца выбуху разам з малодшым сынам Мікалаем.

Расейскі кіраўнік сёння толькі абмежаваўся спачуваннямі і агульнымі слова, пра тое, што спецслужбы знойдуць вінаватых.

– Хачу выказаць самыя шчырыя спачуванні ў адрас блізкім загінуўшых. Я ўжо размаўляў з кіраўнікамі спецыяльных служб, з дырэктарам ФСБ. Праваахоўныя і спецыяльныя службы працуюць, зробяць усё, каб высветліць прычыны здарэння.

Пасля выбуху ў метро ў Санкт-Пецярбургу прайшла інфармацыя, што нібыта федэральная служба аховы адмовілася прапусціць Пуціна ў зону тэракту, спасылаючыся на адсутнасць праверкі люкаў, аўтамабіляў і грамадзян у месцы выбуху. Неўзабаве прэс-сакратар прэзідента Расеі абверг гэту інфармацыю. Але назіральнікі канстатуюць факт – Пуцін у падземку не спусціўся, хоць і знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Падчас здарэння ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

***

Два чалавекі аб’яўлены ў вышук па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракту ў метрапалітэне Санкт-Пецярбурга. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Паводле яго слоў, адзін з іх – гэта той, хто заклаў выбуховае прыстасаванне ў вагоне цягніка, а другі – чалавек, які пакінуў бомбу на станцыі «Плошча Паўстання».

***

Апублікавана фота меркаванага тэрарыста, які зладзіў выбух у метро Санкт-Пецярбурга. Кадр, зроблены камерай відэаназірання, апублікаваў канал РЕН ТВ.

Гэта мужчына, які, па словах відавочцаў, пакінуў у вагоне цягніка заплечнік і выйшаў.

      Фота: ren.tv

***

Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт РФ афіцыйна пацвердзіў, што на станцыі пецярбургскага метро «Плошча Паўстання» знайшлі яшчэ адну бомбу. Паводле даных камітэта, яна ўжо абясшкоджаная, паведамляе ВВС.

Паводле даных НАК, выбуховая прылада была самаробнай. Яе магутнасць і тып ведамства не ўдакладняе.

                       Фота: @belozor

Бомба, начыненая паражальнымі элементамі, была замаскіраваная пад вогнетушыцель і пакінута ў сумцы на станцыі.

Пра знаходжанне падазронай сумкі на «Плошчы Паўстання» мясцовыя СМІ паведамілі яшчэ да таго, як адбыўся выбух на перагоне паміж двума іншымі станцыямі пецярбургскага метро — «Сянной плошчай» і «Тэхналагічным інстытутам».

***

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Вераніка Скварцова паведаміла, што колькасць ахвяр выбуху ў метро Санкт-Пецярбурга складае 10 чалавек. Пра гэта міністр сказала ў прамым эфіры тэлеканала «Расія 24», перадае «Інтэрфакс».

Паводле яе слоў, сем чалавек памерлі на месцы. «Адзін чалавек загінуў пры транспарціроўцы, двое загінулі ў прыёмным аддзяленні ў сувязі з несумяшчальнымі з жыццём траўмамі», – адзначыла Скварцова.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, агульная колькасць пацярпелых – 47 чалавек, 39 чалавек былі шпіталізаваны.

«У шасці стан цяжкі, у астатніх – сярэдняй цяжкасці», – дадала чыноўніца, якую цытуе РІА Навіны. Яна таксама падкрэсліла, што сярод шпіталізаваных ёсць дзяўчынка з чэрапна-мазгавой траўмай і апёкамі.

***

У шпіталі Санкт-Пецярбурга паступілі 22 пацярпелыя пры выбуху ў метро, паведаміў прэс-сакратар губернатара горада Андрэй Кібітаў. Па яго словах, на месцы здарэння працуе 41 брыгада хуткай медыцынскай дапамогі.

Па неафіцыйнай інфармацыі, у выніку выбуху ў цягніку метро загінулі 10 чалавек, пацярпелі каля 50.

Аддзяленне пасольства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу высвятляе, ці ёсць сярод пацярпелых беларускія грамадзяне.

Тым часам у Санкт-Пецярбургу праходзіць сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Яна пачалася з абмеркавання выбуху ў метро.  У пачатку перамоваў Лукашэнка выказаў Пуціну свае спачуванні. Ён адзначыў, што бяспека стане адной з галоўных тэм сустрэчы.

***

Выбух у пецярбургскім метрапалітэне быў тэрарыстычным актам. Пра гэта, як перадае Rambler News Service, у эфіры тэлеканала «Расія 24» заявіў прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Аляксандр Курэнной.

Як раней паведамілі ў Следчым камітэце, выбух адбыўся каля 14:40 мск у перагоне паміж станцыямі «Тэхналагічны інстытут» і «Сянная плошча».

Тэракт у пецярбургскім метро адбыўся днём ў панядзелак 3 красавіка, першапачаткова паведамлялася пра два выбухі, аднак пацвердзілі інфармацыю толькі пра адзін. Паводле апошніх звестак, загінулі 10 чалавек, не менш за 50 параненыя. Сярод пацярпелых ёсць дзеці.

***

Пры выбухах на станцыях метро «Сянная плошча» і «Тэхналагічны інстытут» у Санкт-Пецярбургу загінулі не менш за 10 чалавек. Пра гэта паведамляюць некалькі інфармацыйных агенцтваў. Пацярпелі не менш за 50 чалавек.

«Выбух прагрымеў у вагоне цягніка, станцыі «Тэхналагічны інстытут» і «Сянная плошча» зачыненыя на ўваход і выхад, паведамляе падземка, цягнікі ідуць без прыпынку. Адбываецца эвакуацыя пасажыраў, ёсць пацярпелыя», — гаворыцца ў рэлізе. «Як мяркуецца, у вагоне адбыўся выбух неўсталяванага прадмета», — паведамляе метрапалітэн. На месцы здарэння працуе следчая група. Распачатая крымінальная справа, паведамляе агенства РІА «Новості». У сапраўдны момант зачыненыя сем станцый „сіняй” веткі метро.

***

У вагоне метро на станцыі „Сянная плошча” спрацавалі два выбуховыя прыстасаванні.

ТАСС паведамляе, што 10 чалавек загінулі і 30 пацярпелі.

Магутнасць выбуховых прылад складае каля 200-300 грамаў у трацілавым эквіваленце. Як мяркуецца, бомбы былі самаробнымі і былі начыненыя паражальнымі элементамі.

tvrain.ru