У Пецярбургу дэпутат падраў партрэт Пуціна



Муніцыпальны дэпутат у Пецярбургу падраў партрэт Пуціна, пасля чаго супрацоўніца мясцовай адміністрацыі выклікала паліцыю. У дачыненні да дэпутата праводзіцца праверка.

Дэпутат муніцыпальнага ўтварэння Смольнінскае Нікіта Юфераў павесіў у адным з кабінетаў адміністрацыі партрэт паэта Аляксандра Пушкіна. Праз некалькі дзён ён агледзеў, што замест партрэта паэта вісіць фотаздымак Пуціна. Юфераў яго здзёр і падраў на шматкі, пра гэта расказаў у сваім тэлеграм-канале правабаронца Павел Чыкаў.

 

Адна з супрацоўніц адміністрацыі выклікала па гэтым факце паліцыю, прыехала пяцёх паліцыянтаў. Што цяпер чакае Юферава – пакуль невядома.

Беларускае Радыё Рацыя