У Пінску абяруць “Прыгажуню Палесся-2015”



Пінск рыхтуецца да рэгіянальнага конкурсу прыгажосці і грацыі “Прыгажуня Палесся-2015”.

“Прыгажуня Палесся” пройдзе 13 сакавіка ў пінскім доме культуры. Сярод журы ганаровае месца адведзена лепшай фотамадэлі-2014 Юліі Ціманоўскай. Харэограф дому культуры Тамара Міхальчанка адзначае, што суддзі конкурсу будуць ацэньваць розныя здольнасці ўдзельніц:

– Будзем ацэньваць не толькі знешнюю прыгажосць, а таксама ўнутраную прыгажосць. У асноўным будзем звяртаць увагу на тое, як яны будуць трымацца на сцэне – артыстызм. А таксама як яны прыгожа гавораць, у асноўным на маўленне будзем звяртаць увагу.

Пераможца конкурсу прадставіць Беларусь на міжнародным фэсце “Міс 7 кантынентаў – 2015”, які пяць год таму заснавалі армянскія мадэльеры ды бізнэсоўцы.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота varjag.net