У Пінску ад праваабаронца патрабуюць выйсці з незалежнага прафсаюзу РЭП
У Пінску ад праваабаронца Алеся Рамановіча патрабуюць выйсці з незалежнага прафсаюзу РЭП. Для гэтага яго выклікалі ў пракуратуру, дзе і паведамілі, што ён з’яўляецца чальцом „экстрэмісцкага фармавання”, такім арганізацыю прызналі ўлады ў красавіку.

Праваабаронца падпісаў афіцыйнае папярэджанне за адказнасць за ўдзел у „экстрэмісцкім фармаванні”, але адмовіўся пісаць заяву на выхад:
– Менавіта я пра што ў скарзе кажу, пра што я пішу, што сам герб „Пагоня” з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Няма ніякіх нарматыўна-прававых актаў, якія б гаварылі пра тое, што яна забароненая. Тое, што суддзя кажа, што яна выкарыстоўваецца, як сімвал пратэсту. Яна ж яшчэ выкарыстоўваецца ў гербах некаторых гарадоў.
Алесь Рамановіч упэўнены, што ўся гэтая сітуацыя з прафсаюзам РЭП – адзін з момантаў працягу татальнай зачысткі грамадскага сектара ў краіне.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]