У Пінску – чарговая праверка сіл рэагавання



Сёння на Піншчыне дэсантнікі фарсіруюць Піну, вучэнні разгарнуліся каля Пінска, а пасля водны марш-кідок пройдзе ўздоўж гарадской набярэжнай. Мерапрыемства ладзіцца ў межах чарговай праверкі сіл рэагавання. Наплыў вайскоўцаў у сталіцу Палесся быў заўважны яшчэ тры дні таму.

Старшыня пінскай гарадской арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Вераніка Іванова адзначае, што, на жаль, дагэтуль пытанне поўнамаштабнага ўцягнення Беларусі ў канфлікт ва Украіне застаецца адкрытым:

– Для Расеі лёгка і проста ваяваць з тэрыторыі Беларусі, ставячы ў першую чаргу нас пад удар. І не рызыкуючы асабліва ўласнымі тэрыторыямі. І беларускае грамадства не разумее, што з’яўляючыся лаяльным да расейскай агрэсіі, яно становіцца прайграўшым бокам і ставіць сябе пад удар.

Суразмоўца ўпэўненая, што за ўсімі вучэннямі хаваецца спроба палітычнага рэжыма прадэманстраваць, як уласным грамадзянам, так і знешне, якую вайсковую сілу мае Беларусь. Але ўнутры краіны гэта больш стварае напружанасць і трывожнасць, а знешне мала хто звяртае на гэта ўвагу.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]