У Пінску другі дзень няма інфармацыі па каронавірусе



У Пінску ўжо другі тыдзень няма афіцыйных паведамленняў пра сітуацыю з каронавірусам у рэгіёне. Да сярэдзіны красавіка інфармацыя з’яўлялася на сайце паліклінікі, але пасля знікла.

Па словах мясцовага блогера Мікалая Клімовіча, яго больш пужае не маўчанне афіцыйных асобаў, а паводзіны пінчукоў:

– Вельмі такая сумная сітуацыя, гледзячы на тое, як людзі абыякава ставяцца да свайго здароўя, ставяцца да здароўя іншых людзей. Мяне здзіўляе, што людзі ні пра што не думаюць. Мала таго, што самі выходзяць, яны бяруць з сабой дзяцей, ходзяць з сябрамі на нейкія святы ці яшчэ кудысьці. Не думаюць, што нясуць гэты вірус. Паводле афіцыйных дадзеных, у нас у рэспубліцы кожны дзень заражаецца каля 1000 чалавек.

На канец красавіка было вядома, што ў Пінску на лячэнні знаходзіцца каля 100 чалавек з пнеўманіяй і ў 6 пінчукоў пацвердзілі каронавірус. Цяпер мясцовыя ўлады, як і кіраўнікі медычных устаноў, раяць сачыць за статыстыкай на адмысловым сайце stopcovid.belta.by.

Беларускае Радыё Рацыя