У Пінску грамадзяне ініцыявалі справаздачу трох дэпутатаў



У Пінску грамадзяне ініцыявалі справаздачу трох дэпутатаў гарадскога савета.

У звароце адзначана, што правесці сход з выбаршчыкамі павінны: Аляксандр Гордзіч, Руслан Краўчук і Таццяна Лугіна. Цяпер рашэнне за старшынёй пінскага дэпутацкага корпуса:

– На сённяшні дзень гэта спроба выклікаць іх на сустрэчу з народам, якую яны абавязаныя правесці паводле закона. У выпадку, калі грамадзяне заяўляюць жаданне выбаршчыкаў, каб яны далі справаздачу па выніках зробленай працы. Прадстаўнікі дзейнай улады, хацелася б, каб яны паказалі функцыянальнасць і дзейнасць дзейнай улады. Наколькі яна карысная насельніцтву Беларусі, а ў прыватнасці Пінска, гэта будзе адлюстраваннем.

Амаль дзесяць гадоў Аляксандр Гордзіч узначальваў Пінскі гарадскі выканкам, Руслан Краўчук з’яўляецца дзейным пракурорам, а Таццяна Лугіна кіруе Дзяржаўным канцэрнам па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

Беларускае Радыё Рацыя