У Пінску ўшанавалі памяць ахвяраў бальшавізму і нацызму



Піншчына  адчула на сябе ярмо бальшавікоў і нацыстаў. Першыя, па афіцыйных дадзеных, закатавалі 6 тысяч мясцовых жыхароў,  другія каля 20 тысяч. Дакладная лічба ахвяр невядомая дагэтуль, бо некаторыя грамадзяне знішчаныя без уліку.

Рэпрэсіі савецкай ўлады прыпыніла вайна, але нават у ноч з 21-га на 22-га чэрвеня 1941 года бальшавікі везлі на высылку поўны цягнік “ворагаў народу”, а нямецкія лётчыкі спрабавалі падарваць яго. Нацысты за месяц панавання ў Пінску расстралялі больш за 10 тысяч габрэяў.

Краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што тым пінскім “ворагам савецкага народу”, якіх бальшавікі паспелі вывезці ў Сібір ды Азію, пашчасціла болей, чым тым, каго чэкісты павялі пешшу:

– Можна сказаць, што гэтым людзям, якія былі ў апошнім эшалоне пашанцавала. У Пінску заставаліся іншыя асобы, якія знаходзіліся ў Пінскай турме, а таксама тыя, якіх належала дэпартаваць, лёс іх сумны. Вядома, прынамсі гэта праходзіла ў друку, частка арыштаваных была вывезена НКУС з Пінска на Поўнач, у бок Лагішына, да Лагішына гэтая група не дайшла, знікла ў гэтых балотах па абодвух баках. Нейкая частка з турмы ўжо ў канцы чэрвеня была выведзена праз вёску Плешчыцы, яна таксама знікла ў раёне вёскі  Плешчыцы.

Жудасныя падзеі разгарнуліся ў вёсцы Вулька-Гарадзішчанская, што ў 30 кіламетрах ад Пінска. НКУСаўцы вырашылі не марнаваць на сваіх ахвяр куль. 53 асобы закапалі жыўцом. Сведкамі трагедыі сталі два мясцовыя жыхары, якія распавялі пра гэта немцам. Цяпер на гэтым месцы стаіць крыж з надпісам “Ахвярам сталінізму. Чэрвень 1941 года”.

[Not a valid template]

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]