На праваабаронца Алеся Рамановіча спрабавалі „павесіць” крыміналку
У Пінску праваабаронцу Алеся Рамановіча спрабавалі прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Нібы ён пасля аднаго з судоў, на якім прысутнічаў, перадаў асабістыя дадзеныя пракурора ў прызнаны ўладамі экстрэмісцкім тэлеграм-чат „Чорная кніга Беларусі”.

Урэшце следчыя зразумелі, што праваабаронца не мог ведаць такую прыватную інфармацыю:
– Праводзілі па гэтай справе адзін вобшук. Выклікалі ў Следчы камітэт, апыталі як сведку, іх цікавіла адкуль інфармацыя. Звычайна я толькі мог ведаць прозвішчы, асабістыя дадзеныя я канешне не мог ведаць, гэта следчыя разумеюць таксама, абвінавачання няма, проста апыталі як сведку. Суд быў адкрыты і нават калі я камусьці скідаю інфармацыю пра гэты суд, тут няма ніякага складу злачынства.
Суразмоўца дадае, што акрамя апытанняў, сілавікі праверылі мабільны тэлефон і пасля гэтага ўпэўніліся ў адсутнасці сувязі з “Чорнай кнігай Беларусі”.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]