У Пінску на волю пасля 15 сутак выйшлі гараджане, якія бралі ўдзел у акцыі “Не вайне!”



Тады сілавікі затрымалі сем пінчукоў, з якіх двух мужчын пакаралі арыштам, а астатнім прысудзілі штрафы да 3200 рублёў.

Усяго ўдзел у акцыі ўзяло каля паўсотні пінчукоў і патэнцыйна яны яшчэ пад пагрозай рэпрэсій, – адзначае грамадская дзяячка Вераніка Іванова:

– Справа ў тым, што тэрмін на прыняцце рашэнняў па адміністратыўнай справе гэта 60 дзён, таму рэпрэсіі яшчэ могуць быць. На відэа ёсьць вельмі шмат асоб, але на сённяшні дзень караюць толькі тых, хто быў затрыманы непасрэдна тады. У мяне цвёрдае адчуванне, што нашыя „праваахоўныя органы” занялі чакальную пазіцыю і спрабуюць зразумець, што будзе далей з гэтым канфліктам.

Грамадская дзяячка ўпэўнаная, што між іншага такімі акцыямі беларусы паказалі, якая істотная розніца паміж простымі грамадзянамі і афіцыйным Менскам.

Беларускае Радыё Рацыя