У Пінску, нягледзячы на рэкамендацыі Качанавай, не паведамляюць пра сітуацыю з COVID-19
На Піншчыне мінае другі месяц, як няма аніякіх афіцыйных паведамленняў пра сітуацыю з COVID-19 у рэгіёне. Нават прыблізна невядома колькасць хворых і тых, хто знаходзяцца на самаізаляцыі.
Самі пінчукі ўжо стаміліся ад напружанасці вакол каронавірусу, – кажа мясцовы блогер Мікалай Клімовіч:
– Можна сказаць, што людзям ужо надакучыла гэта ўсё, яны стаміліся ад гэтай напружанай абстаноўкі. Я ў горадзе заўважаю, што з дзесяці чалавек могуць толькі двое ісці ў масках. Людзі спакойна гуляюць па горадзе, ходзяць з дзецьмі, ездзяць на пляж, адпачывюць.
Дарэчы, у мінулую пятніцу Пінск наведала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і між іншага яна рэкамендавала кіраўніцтву горада інфармаваць насельніцтва пра сітуацыю ў рэгіёне з COVID-19.
Беларускае Радыё Рацыя