У Пінску пераследуюць актывіста Руслана Гусейнава



Пінскія міліцыянты ганяюцца за грамадскім актывістам Русланам Гусейнавым.

Часова выконваючы кіраўніка аддзела аховы правапарадку Хрысцюк спачатку выклікаў яго па тэлефоне на допыт, потым на вуліцы некалькі міліцыянтаў адразу ўручылі позву, не аформленую належным чынам, кажа Руслан Гусейнаў:

– У адносінах да мяне аказваецца ціск і рэпрэсіі. Незаконныя выклікі, незаконнае ўручэнне позвы без подпісу. У позве не пазначана, калі яна была выдадзеная, не пазначана ў якасці каго я выклікаюся, не пазначана дата.

Паводле Руслана Гусейнава, яго абвінавачваюць у псаванні нейкай камунальнай маёмасці па праспекту Жаўтоўскага. Але, як сказалі яму камунальнікі, ніякага псавання маёмасці там няма:

– Гэта проста была нагода, каб мяне выклікаць і павесіць на мяне нейкую адміністратыўку. Падчас выкліку мне пагражалі , калі я не прыйду, то мяне завязуць сілай.

Гусейнаў лічыць, што яго хочуць ізаляваць перад выбарамі. Ён паскардзіўся на пераслед у Берасцейскую абласную пракуратуру. А пакуль не жыве дома, каб пазбегчы магчымага арышту.

Беларускае Радыё Рацыя