У Пінску плануюць пабудаваць аб’яздную дарогу



Яна злучыць трасу М-10 са столінскім накірункам, што вядзе ў бок Украіны. Пінск даўно перагружаны транзітным транспартам, але калі гэтыя планы здзейсняцца і колькі будзе каштаваць праект мясцовыя ўлады пакуль не паведамляюць.

Патрэбу ў аб’яздной дарозе разумелі ажно ў 1970-я гады, калі з’явіўся першы праект, – кажа краязнаўца Эдвард Злобін:

– Павінен быў набыць аб’яздную дарогу ад трасы Берасце-Гомель. У прынцыпе, гэты накірунак быў прабіты з вуліцы Дастаеўскага, якая павінна была ісці ў раёне парта і якая існуе і цяпер. І вось гэтая аб’яздная дарога транзітны транспарт выпускала праз гэты аб’езд, не заходзячы ў горад. Праект існаваў, і часткова ён быў ажыццёўлены прабіўкай таго накірунку, які зараз называецца вуліца Дастаеўскага. Але ў канцы 70-х гадоў крыху перайгралі.

Дарэчы, зараз дарожнікі і архітэктары шмат у чым звяртаюцца да праекта саракагадовай даўніны. Кошт так званага «заходняга аб’езда» ў Пінску сёлета павінна пралічыць Міністэрства транспарта і камунікацый.

Беларускае Радыё Рацыя