У Пінску працягваецца пераслед праціўнікаў вайны



У Пінску, як і па ўсёй краіне, працягваецца пераслед грамадзян, якія выказваюцца супраць вайны ва Украіне. У горадзе над Пінай затрымалі былога выкладчыка гісторыі за антываенны рэпост у сацсетках, ён атрымаў адміністрацыйны арышт. Падрабязнасці высвятляюць праваабаронцы.

Ілюстрацыйнае фота.

„Гэта выглядае, як цемрашальства”, – гаворыць старшыня Пінскай гарадской арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада” Вераніка Іванова:

Ніколі не думала, што буду жыць у часы Джорджа Оруэла, калі вайна – гэта мір, а хлусня – гэта праўда, нявольніцтва – гэта сіла. Гэта насамрэч так. За мірныя лозунгі ўключаецца зусім не мірны пераслед. Любая ўзгадка пра „Не вайне!” і любыя заклікі да міру караюцца.

Але нягледзячы на рэпрэсіі, беларусы не могуць маўчаць і заставацца абыякавымі да трагедыі ва Украіне. Гэта паказвае ўсяму свету, што звычайныя грамадзе не ёсць адное і тое ж з афіцыйным Менскам.

Беларускае Радыё Рацыя