У Пінску працягваюцца выклікі актывістаў у міліцыю



Для апытанняў і так званых прафілактычных размоў сілавікі выкарыстоўваюць розныя нагоды, як то пашкоджанне аўтамабіля мясцовага суддзі ці разбіральніцтва за нібы пагрозы і абразы ў адрас чыноўнікаў у сацыяльных сетках.

“За час пратэстаў, малодшыя міліцыянты сталі лагодней, а афіцэры-кіраўнікі лютуюць”, – адзначыла праваабаронца Вераніка Іванова:

–  Радавы склад супакоіўся, але кіраўніцтва ўпадае часам у істэрыку. Калі ў першыя дні яны  спрабавалі нас угаворваць, размаўлялі з намі ментарскім тонам, з вышыні, як размаўляе прафесар з сівізной з неразумным  немаўляці, то  зараз яны  адкрыта  агрэсуюць. Яны разумеюць асабістае бяссілле, аргументаў у іх няма. Аргументы сілы на нас  не дзейнічаюць, а толькі нас падштурхоўваюць да яшчэ большага супрацьдзеяння. І старшы афіцэрскі склад, у першую чаргу кіраўніцтва, ужо  дастаткова даўно ўпалі ў стан  істэрыі і агрэсіі.

Праваабаронца ўпэўнена, што зараз задача сілавікоў – выставіць пратэстуючых, як радыкалаў, ледзь не гатовых да тэрарыстычных дзеянняў.

Беларускае Радыё Рацыя