У Пінску працягваюцца затрыманні



У Пінску працягваюцца затрыманні грамадзян, якія верагодна ўяўляюць сабой патэнцыйных удзельнікаў акцый пратэсту, – заяўляе пінскі блогер Мікалай Клімовіч.

Наўпрост па сярод дня ён стаў сведкай хапуна некалькіх пінскіх хлапцоў:

– Я ішоў па віліцы Зоі Касмадзям’янскай і каля кінатэатру “Перамога” пад’язджаюць супрацоўнікі міліцыі на звычайнай машыне, выскокваюць чатыры міліцыянеры, і адразу да купкі падлеткаў і патрабуюць, каб яны прызналіся ў нейкіх злачынствах, пагражаюць нейкімі праблемамі для іх. Я гэта ўсё сфатаграфаваў і размясціў на сваёй старонцы ў інтэрнэце. Беззаконне.

Па папярэдняй інфармацыі, у Пінску толькі за першыя два дні пратэстаў затрымалі каля 200 грамадзян. Большасць атрымлівае штрафы, частка ўжо “на сутках” і не выключаецца, што кагосьці маюць намер прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за пінскія падзеі ўноч з 9-га на 10-е жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя