У Пінску пройдзе Народны сход



Сёння ў Пінску на галоўнай плошчы пройдзе Народны сход. Пінчукі запрасілі на яго дэпутатаў мясцовага Савета і Палаты Прадстаўнікоў, якія абіраліся ад Піншчыны. Прыхільнікі перамен маюць шэраг пытанняў да так званых «народных абраннікаў».

Чакаецца, што на плошчу людзі прыйдуць трыма калонамі, з розных раёнаў Пінска. Адзін з народных спікераў Алесь Рамановіч адзначыў, што зараз, як ніколі, важна паказаць рашучасць пратэстоўцаў:

– Як нам не цяжка, як мы не стамляемся, але трэба, каб выходзілі як мага больш людзей на гэтыя мітынгі і пратэсты. Калі нас мала, яны нас проста скруцяць усіх і ўсё. І потым пойдуць у ход спачатку крымінальныя, а потым – адміністрацыйныя справы. Людзей проста пачнуць запужваць.

Пінчукі спадзяюцца, што сёння як мінімум пачуюць адказы дэпутатаў на зварот, які ў чацвер склалі ў гарадскі Савет і Палату Прадстаўнікоў. Пытанні датычаць палітычнай сітуацыі ў краіне.

Беларускае Радыё Рацыя