У Пінску штрафуюць за нядзельныя шпацыры па пешаходнай вуліцы



Па нядзелях на пешаходнай вуліцы ў гістарычным цэнтры Пінска грамадзянам нельга шпацыраваць. Так вынікае з пратаколаў міліцыянтаў, якія яны склалі на затрыманых пінчукоў за 18-е і 25-е кастрычніка.

Гаворыць сябра “Руху “За Свабоду”, праваабаронца Алесь Рамановіч:

– Калі ты паслядоўны супраціўнік дзеючай улады і сабраўся з такімі самымі паслядоўнымі супраціўнікамі дзеючай улады, то атрымліваецца, што так. Таму што ў мяне так напісана ў пастанове суда. Ніякай глебы не мае, таму што, напрыклад, 18-га людзі проста гулялі. Там не было ні сцягоў, ніякай апазіцыйнай сімволікі, толькі, як сказаў адзін са сведкаў міліцыянтаў, “две женщины были демонстративно одеты”.

На сённяшні дзень за шпацыр па гістарычным цэнтры Пінска адміністрацыйны арышт па 15 сутак адбываюць 8 пінчукоў.  

Беларускае Радыё Рацыя