У Пінску ціснуць на праваабаронцу Вераніку Іванову



У Пінску праз дзяцей працягваецца ціск на грамадскую актывістку, праваабаронцу Вераніку Іванову. Яе спрабуюць абмежаваць у мацярынскіх правах. Падставай стаў той факт, што актывістка, калі ў яе адрас гучалі пагрозы, на некалькі тыдняў вывозіла дзяцей да сваякоў у Расею. Гэта нібы парушыла права падлеткаў на атрыманне адукацыі.

У выніку сям’ю ўзяла на кантроль Інспекцыя па справах непаўнагадовых, гаворыць яна:

– Сям’я мая пастаўлена на ўлік, то бок яны прызналі, што я ўсё ж такі парушаю правы дзяцей. Як меру адказнасці пакуль вынеслі папярэджанне, за мной будуць назіраць ці я далей не парушаю правы дзяцей. Як такіх падставаў у іх няма ў юрыдычнай плашчыні, каб правесці працэдуру абмежавання ці пазбаўлення мяне правоў. Таму шукаюць надуманыя прычыны, напрыклад, як тое затрыманне, знаходжанне без законных прадстаўнікоў. Я так мяркую, што  ёсць намеры забраць дзяцей, каб аказаць на мяне ціск і закрыць мне рот.

Акрамя ціску праз дзяцей, Вераніку Іванову з канца жніўня ўжо тройчы судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. У выніку, агульная сума штрафу складае 1890 рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота media-polesye.by