У Пінску ўдзельніка Клуба вясёлых і знаходлівых пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі



У Пінску ўдзельніка Клуба вясёлых і знаходлівых Васіля Краўчука пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі без накіравання ў калонію і штрафам у адну тысячу рублёў. Такі прысуд пінчуку за тое, што ён яшчэ ў снежні 2020 года ў сеціве выказаў гумарэску ў бок дзяўчыны-міліцыянткі, якая ў адной са школаў краіны дазволіла сябе лаяцца на дзяцей.

“Няма чаму дзявіцца ў краіне, якая другі год жыве ў татальным прэсінгу”, – гаворыць праваабаронца Алесь Рамановіч:

„Ціскі рэпрэсій не паменшыліся, яны працягваюцца ў старым ключы. Амаль кожны дзень мы маем у Беларусі нейкіх затрыманных, асуджанных, гэта бясконца. Думаю, што так бузде працягвацца да рэферэндуму. Ці спыніцца гэты махавік рэпрэсіяў пасля рэферэндуму, мы не можам упэўнена казаць. Рэпрэсіі працягваюцца”.

Па словах праваабаронцы рэжым усіляк дэманструе, што ён не пацерпіць аніякай крытыкі ці сарказму ў свой бок.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]