У Пінску выяўлены чарговы выпадак шаленства



Напрыканцы снежня ў горадзе выявілі лісу, хворую на небяспецны вірус, а цяпер ў ветэрынарную службу звярнулася мясцовая жыхарка, якую ўкусіў свойскі сабака. Аналіз паказаў, што ў жывёлы шаленства.

Гэта надзвычай цяжкая хвароба і для чалавечага арганізму. Калі ў тэрмін не пачаць лячэнне, то чакае смерць, – адзначае супрацоўніца санітарнай службы Вера Селюжыцкая:

– Вірус даволі агрэсіўны. І праз асліненне ідзе пранікненне ў крывяное рэчышча і затым у цэнтральную нервовую сістэму. У хворага з’яўляецца недамаганне, невялікая апатыя. Праз 1-3 дні развіваецца другая стадыя захворвання. Тут ужо праяўляецца больш выразна клінічная карціна. Практычна поўная апатыя, з’яўляецца вада- і светабоязь, хворы не можа піць.

Сёння пройдзе паседжанне Пінскага гарадскога выканкама, дзе будуць разгледжаныя пытанні па мерах, скіраваных на прадухіленне распаўсюду смяротнага віруса. Верагодна, што будзе ўведзены агульнагарадскі каранцін.   

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]