У Пінску заклікаюць не купляць кавуны на вуліцы
На Берасцейшчыне з’явіліся першыя вулічныя гандляры кавунамі. Хоць колькасць нітратаў не перавышае нормы, але санітарныя службы заклікаюць грамадзян пакуль устрымацца ад куплі гэтага паўднёвага плоду і нагадваюць, што натуральнае выспяванне прыпадае на жнівень.
“Калі ўжо і набываць, то ў адпаведных месцах гандлю”, — адзначае ўрач-эпідэміёлаг Таццяна Кім:
— У першую чаргу нельга купляць кавуноў, якія прадаюцца ўздоўж аўтадарог, бо таксічныя рэчывы, якія выдзяляюцца пры эксплуатацыі аўтамабілей, могуць асядаць і на паверхні кавуна, і неяк кумуляваць у сабе гэтыя хімічныя рэчывы. Таксама нельга купляць кавуны непасрэдна з змялі: абавазкова мае быць стэлаж, не ніжэйшы за 20-30 см. Ад паверхні зямлі.
Па словах медыка, апошняе масавае атручванне кавунамі было зафіксавана ў Менску ў 2012 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
