У Полацкім раёне вандалы пашкодзілі помнік герою вайны 1812 года
У Віцебскай вобласці Полацкага раёна вандалы разбілі мармуровую пліту помніка рускага генерал-маёра, героя Айчыннай вайны 1812 года Якава Кульнёва (1763 – 1812). Помнік стаіць на месцы меркаванай гібелі генерала непадалёк ад вёскі Сівошына. Пра гэта паведаміў полацкі краязнаўца Андрэй Бухавецкі.
Спачатку вандалы спрабавалі адарваць мармуровую пліту ад самога помніка, якая мацавалася доўгімі шыфернымі цвікамі. Спроба ў іх не атрымалася, потым яны разбілі мармуровую пліту на некалькі дробных кавалкаў.
У Полацку ёсць вуліца Якава Кульнёва.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Андрэя Бухавецкага
