У Полацку два маршы салідарнасці сустрэліся ў мікрараёне Аэрадром
У Полацку ўжо трэці дзень праходзяць маршы за свабоду і салідарнасць. Марш пачынаецца каля помніку князу Усяславу Чарадзею, затым ён рушыць у цэнтр горада.
А 15 чэрвеня атрымалася арганізаваць адразу два маршы. Яшчэ адзін выйшаў з мікрараёну Марыненка. Абодва маршы аб’ядналіся ў мікрараёне Аэрадром, дзе на фоне вялікага бел-чырвона-белага сцяга ўдзельнікі маршаў зрабілі супольны фотаздымак.
Міліцыя не перашкаджала маршам. А супрацоўнікі ДАІ нават перакрывалі вуліцы, калі маршу трэба было перайсці на іншы бок дарогі.
Беларускае Радыё Рацыя
