У Полацку нарэшце запрацаваў новы фантан, які будавалі амаль год



На плошчы Францыска Скарыны ў Полацку, якая хутка адкрыецца пасля рэканструкцыі, ужо ўключылі новы фантан.

Працы на плошчы пачаліся яшчэ ў кастрычніку 2017 года. Тэрміны іх заканчэння некалькі разоў пераносілі. Афіцыйна абноўленую плошчу і фантан адкрыюць 1 верасня ў рамках святкавання Дня горада і фестывалю святла.

gorod214.by