У Полацку прадаюць „сепаратысцкія” цішоткі



У новай кнігарні на аўтавакзале ў Полацку прадаюць цішоткі з выявай Уладзіміра Пуціна і чорна-жоўта-белым сцягам імперскай Расеі.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў Facebook напісаў карыстальнік Ігар Палынскі:

„У Полацку на аўтавакзале адкрылі кнігарню. Апроч кніжак, прадаюцца там цацкі і цішоткі. Калі пачаў фатаграфаваць, прадаўцы – мужчына і жанчына за сорак – занерваваліся. На ўсе іх пытанні я адказаў, што, на маю думку, у Полацку і ў Беларусі наогул не месца прадукцыі такога кшталту. З імперскім-та сцягам…”

10407121_10203449438823229_5365329578910040752_n

 

Беларускае Радыё Рацыя