У Полацку за абразу Лукашэнкі судзяць Святлану Фірсаву



У судзе Полацка і Полацкага раёна судзяць жыхарку гарадскога пасёлку Ветрына Святлану Фірсаву. Яе вінавацяць паводле ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэксу за каментар «Дебил бл***ь» да відэа з прамовай Лукашэнкі, напісаны яшчэ ў 2021 годзе, паведамляюць праваабаронцы.

У лютым Святлану асудзілі на 200 базавых штрафу за «апаганьванне збудаванняў і псавання маёмасці» (арт. 341 КК). Згодна з абвінавачваннем, Фірсава з іншай жанчынай наносілі надпісы і БЧБ-выявы на слупах электраперадач, дрэвах, лаўках на прыпынках транспарту, асфальце.

Дзяржабвінаваўца Вольга Коласава запрасіла для Фірсавай па новай справе два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд будзе агучаны 20 траўня, паведамляе spring96.org.

[manual_related_posts]