У Полацку жанчын аштрафавалі за БЧБ-малюнкі



Суд Полацкага раёна і горада Полацка аштрафаваў Святлану Фірсаву на 200 базавых велічынь і Вольгу Трунаву — на 190, абвінаваціўшы ў нанясенні надпісаў, паведамляюць праваабаронцы.

Прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай па факце апаганьвання будынкаў і псавання маёмасці па арт. 341 КК, вынес учора суддзя Віктар Белікаў.

Паводле абвінавачання, жанчыны наносілі надпісы і бел-чырвона-белыя выявы на апорах ЛЭП, дрэвах, лаўках на прыпынках, асфальце і расклейвалі лісты паперы з чырвонай паласой на белым фоне.

„Яны выдатна разумелі, што робяць, і хачу асобна падкрэсліць, што гэтая сімволіка выкарыстоўвалася ў гады Вялікай Айчыннай вайны памагатымі нямецкіх акупантаў. Яны абразілі старажылаў, якія памятаюць вайну і якіх шмат жыве ў гэтым раёне… У гэтым асаблівы цынізм такіх дзеянняў„, — заявіў у судзе пракурор.

[manual_related_posts]