У Полацку жанчыны абмяркоўвалі свае праблемы



Падчас парламенскай выбарчай кампаніі ў Полацку да кандыдата ў дэпутаты, грамадскай актывісткі Вольгі Дамаскінай неаднойчы звярталіся жыхары горада з рознымі лакальнымі праблемамі. Каб дапамагчы ў вырашэнні гэтых праблем, Дамаскіна арганізавала ў Полацку сустрэчу з Алёнай Аўтушкай, якая займаецца даследаваннямі пытанняў мясцовага самакіравання і спосабаў вырашэння розных сацыяльных праблем.

Вольга Дамаскіна:

– Імкнуся дапамагчы тым людзям, якія да мяне звярталіся падчас выбарчай кампаніі. Яны добра ведаюць свае праблемы, але не ведаюць, як іх вырашаць. І мая роля, я лічу, не брацца за гэта самой, а дапамагчы гэтым людзям самім вырашыць гэтыя праблемы. Падказаць, якім чынам можна гэта зрабіць.

dscn0609

Алёна Аўтушка стварыла ў Барысаве, дзе яна жыве, жаночае сацыяльнае грамадскае аб’яднанне “Правінцыя”, якое і займаецца рознымі мясцовымі праблемамі, у тым ліку пытаннямі сям’і і дзяцей.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя