У Полацку звольнілі дырэктара школы, які ў жніўні запісаў відэазварот



Дырэктара полацкай сярэдняй школы №10 Сяргея Стрэчку звольнілі з працы. У жніўні мінулага года ён запісаў відэазварот да педагогаў краіны і Наталлі Качанавай з патрабаваннем пералічыць галасы і правесці новыя выбары.

„Звольнены па артыкуле за чатыры дысцыплінарныя спагнанні з 5 студзеня па 6 лютага гэтага года”, – патлумачыў былы дырэктар СШ№10 інтэрнэт-рэсурсу TUT.BY. Ад больш падрабязных каментароў педагог адмовіўся.

У сваім відэазвароце пасля выбараў Сяргей Стрэчка казаў пра вялікую адказнасці настаўнікаў за тое, што адбываецца ў краіне і звяртаўся да Наталлі Качанавай, якая вучылася ў гімназіі №1 Полацка.

Беларускае Радыё Рацыя