У Польшчы дазволілі выкарыстанне марыхуаны з медыцынскай мэтай



Сейм Польшчы прыняў законапраект, які дазваляе выкарыстанне марыхуаны з медыцынскімі мэтамі. Сушаныя расліны канопляў будуць імпартавацца з-за мяжы, прэпараты на іх аснове будуць вырабляцца ў аптэках, пацыенты, у сваю чаргу, змогуць атрымліваць іх па рэцэпце лекара, паведамляе Радыё Польшча.

Перад галасаваннем старшыня камісіі Сейма па пытаннях аховы здароўя ад партыі «Права і справядлівасць» Томаш Лятас паведаміў, што пацыенты змогуць выкарыстоўваць прэпараты на аснове канопляў ужо на працягу некалькіх месяцаў пасля ўступлення законапраекта ў сілу.

«Ужо цяпер я магу заявіць, што на працягу першых месяцаў пасля ўступлення законапраекта ў сілу наша камісія разгледзіць яго практычны бок. Пакуль што гаворка ідзе пра імпарт. Вядома ж, у выпадку, калі ў будучыні будзе такая неабходнасць, мы гатовыя разгледзець і іншыя падыходы. Мы адкрытыя да гэтага. Пакуль што, тым не менш, мы прыйшлі да высновы, што дастаўка сыравіны з-за мяжы — гэта самы бяспечны і хуткі спосаб», — адзначыў Томаш Лятос.

За прыняцце паправак да закона аб супрацьдзеянні наркаманіі прагаласавалі 440 дэпутатаў, двое былі супраць, адзін устрымаўся.

nn.bу