У Польшчы ў выніку землятрусу загінулі як мінімум 2 чалавекі
У польскім горадзе Палкавіцэ (Дольнашлёнскае ваяводства) у выніку землятрусу абрынулася шахта „Рудня”. Як паведамляе выданне Wiadomości, ратавальнікам удалося вывесці на паверхню 9 шахцёраў, адзін з якіх усё ж памёр. Потым стала вядома пра смерць яшчэ аднаго чалавека. Яшчэ 6 чалавек застаюцца пад заваламі, кантакту з імі няма. На месцы здарэння працягваюцца ратавальныя работы.
У прэс-службе дзяржаўнага горнага нагляду паведамілі, што землятрус магнітудай 3,4 бала адбыўся ўвечары 29 лістапада, эпіцэнтр падземнага штуршка быў на глыбіні 1500 метраў.
Беларускае Радыё Рацыя
