У праваабаронцы Веранікі Івановай прайшоў ператрус
19 гадоў таму
У праваабаронцы з Пінска Веранікі Івановай прайшоў ператрус, паведамляе телеграм-канал пазбаўленага дзяржаўнай рэгістрацыі праваабарончага цэнтру „Вясна”.
Адзначаецца, што ў жанчыны забралі два старыя тэлефоны, яе ноўтбук агледзелі. Іванову пры гэтым не затрымлівалі.
Напярэдадні стала вядома, што праваабаронца стала фігуранткай крымінальнай справы пра перадачу асабістых дадзеных міліцыянтаў у адзін з телеграм-каналаў, прызнаных уладамі экстрэмісцкім.
Раней актывістка наведвала крымінальныя працэсы па палітычна матываваных справах.
