У праваслаўных пачынаецца Вялікі пост
Год таму
Для вернікаў праваслаўнай царквы сёння пачынаецца Вялікі пост. На працягу 48 дзён яны будуць устрымлівацца ад ужывання прадуктаў жывёльнага паходжання, весці глыбокую духоўную працу, каб 1 траўня адсвяткаваць Вялікдзень – дзень ўваскрасення Ісуса Хрыста.
Сам Вялікі пост складае першыя 40 дзён, якія ўвасабляюць саракадзённы пост Ісуса Хрыста ў пустыні. Наступны перыяд – Лазаравая субота, Вербніца і шэсць дзён Страснога тыдня – заклікаюць узгадаць пакуты Збаўцы і падзеі, якія папярэднічалі ім.
Беларускае Радыё Рацыя