У праваслаўных вернікаў пачалася Светлая сядміца
Светлае Хрыстова Уваскрасенне сустрэлі праваслаўныя вернікі. На Вялікадзень вернікі ўзгадваюць уваскрасенне Хрыста з мёртвых і перамогу жыцця над смерцю і злымі сіламі. У праваслаўі значэнне Вялікдня як галоўнага свята адлюстроўваюць словы: “свят свята і ўрачыстасць з урачыстасцей”.
З нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, якая існуе ў іх традыцыя сустрэчы Хрыстова Уваскрасення:
– У нас традіцыі звязаныя з тым, каб як мага больш раздзяліць з блізкімі гэтую радасць. На трапезе мы славім Госпада.
– Мы ходзім на начную Велікодную Богаслужбу.
– Хадзілі ў суботу асвячалі велікодныя стравы. А ўчора дома ў сямейным коле.
– Сустракаемся з блізкімі, роднымі людзьмі.
– Самае галоўнае – прыйсці ў госці да Бога і не сыходзіць. І каб Гасподзь заставаўся ў сэрцы. І самае галоўнае – гэта наш адзіны дом, куды нам трэба вярнуцца. І туды мы імкнемся усім сваім жыццём.
Царкоўнае святкаванне Вялікадня доўжыцца 40 дзён. Паводле царкоўнага статуту, на працягу гэтага перыяду вернікі павінны вітаць адзін аднаго словамі: “Хрыстос уваскрос!” і ў адказ: “Сапраўды ўваскрос!”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: shliah.by
