У праваслаўных — Вялікая Субота
Сёння ў праваслаўных — Вялікая субота.
У гэты дзень Царква ўспамінае прабыванне Хрыста целам у магіле, Яго зыход душой у пекла, увядзенне разбойніка ў рай і адначасовае прабыванне з Айцом і Духам у небе. На Літургіі святога Васіля Вялікага, якая пачынаецца з вячэрні, чытаецца пятнаццаць парэміяў. У іх сабраныя важнейшыя прароцтвы пра пакуты і ўваскрашенне Хрыста. Падчас багаслужбы змяняюцца з цёмных на светлыя ўсе рызы, святарскае адзенне ды інтэр’ер храма. Непасрэдна пасля Св. Літургіі асвячаюцца хлеб і віно.
Пасля святары пачынаюць асвячаць стравы на велікодны стол. Некалі ў вялікіх кошыках неслі асвячаць каўбасу, хлеб і, зразумела, яйкі. Усе гэтыя асвяшчоныя прадукты елі ў часе велікодных святаў. Цяпер гэтая традыцыя мае больш сімвалічнае вымярэнне — распавядаюць падляшскія вернікі:
— Што як умее, як найпрыгажэй упрыгожваюць кошыкі і нясуць асвячаць.
— Бабка, яйкі, і каўбаска з мяснога.
— Пасха была посная. Ужо бабка то лепш, але пасха — посная.
— Яйкі і на могілкі насілі: на трэці дзень. Неслі ўсім каму можна: тры ці чатыры яйкі, на кавалачкі і пакласці.
У гэты дзень адбываецца адзін з галоўных цудаў Праваслаўнай Царквы, які яна лічыць знакам асаблівага Божага блаславенства. У ерузалімскім храме Уваскрашэння адбываецца зыходжанне святога агню.
А больш пра велікодныя традыцыі слухайце ў рэпартажы Лукаша Леанюка заўтра, 1 траўня ў 12.05 паводле беларускага часу.
Беларускае Радыё Рацыя
